Безнаяўнае таксі


Прагрэс, як вядома, не стаіць на месцы, а едзе – у тым ліку і на таксі. У Горадні пасажыры атрымалі магчымасць аплаціць паездку, нават не маючы ані рубля ў кішэні.

Паводле новаўвядзення ад мясцовай фірмы “107 Бертель”, цяпер дастаткова папросту мець з сабою банкаўскую картку, якую трэба паднесці да мабільнага тэрміналу – і патрэбная сума спісваецца на рахунак кіроўцы. Галоўнае – загадзя папярэдзіць дыспетчара пра безнаяўны разлік.

{movie}Безнаяўнае таксі |right|17130{/movie}

З трохсот пяцідзесяці аўтамабіляў фірмы тэрміналамі абсталяваныя 200. Цягам месяца разлічвацца карткаю можна будзе і ў астатніх. У планах – падключэнне аплаты праз “Ўэбмані” ды СМС.

Кіроўца Дзяніс жа сярод плюсаў новаўвядзення найперш называе ашчаджаны час – і свой, і пасажыра. Адным словам, хутка, надзейна і… бяспечна!

І яшчэ адна карысць ад безнаяўнага праезду: цяпер таксіста змогуць абрабаваць, бадай, толькі хакеры. Як той казаў, няма грошай – няма праблемаў!

Валеры Руселік, “Белсат”, Горадня

Стужка навінаў