Сусветнай спадчыны ў Беларусі стала менш


ЮНЭСКА перасунула межы Белавежскай пушчы.

Змена межаў пушчы прадугледжвае змяншэнне плошчы беларускай часткі запаведніка, ў якасці аб’екту сусветнай спадчыны, больш чым на 5 тыс. гектараў і павелічэнне пушчы па польскім баку (з 5069 да 59576 гектараў), – гаворыцца ў прэс-рэлізе ЮНЭСКА.

Белавежская пушча – адзін з самых старых запаведных лясных масіваў Еўропы, знаходзіцца на мяжы Беларусі (Берасцейская вобласць, Гарадзенская вобласць) і Польшчы (Падляскае ваяводства).

Белавежская пушча была ўключана ў Спіс Сусветнай спадчыны ў 1979 годзе.

За жыццём зуброў у Белавежскай пушчы (па польскім баку) цяпер можна паназіраць он-лайн

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў