Крэмль адрэагаваў на мірны план Парашэнкі


Уладзімір Пуцін і Пятро Парашэнка. Фота lenta.ruУладзімір Пуцін і Пятро Парашэнка. Фота lenta.ru«Гэта не запрашэнне да міру і перамоваў, а ўльтыматум», – гэта афіцыйная рэакцыя Уладзіміра Пуціна на прапановы па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне.

На афіцыйнай інтэрнэт-старонцы прэзідэнта Расеі заклік кіраўніка Украіны Пятра Парашэнкі аб спыненні баявых дзеянняў абмяркоўваецца ў кантэксце ўчорашняй заявы Крамля пра абстрэл расейскай тэрыторыі. Учора побач з памежным пунктам «Даўжанскі» ўкраінскія сілавікі ўступілі ў бой з сепаратыстамі і расейскімі наймітамі, якія прыбылі на падмогу апошнім. У выніку мінамётнага абстрэлу (паводле ўкраінскага боку, мясцовыя сілавікі мінамётаў не мелі) быў паранены расейскі памежнік.

Раней прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка цягам першай рабочай паездкі на Данбас прадставіў мірны план па ўрэгуляванні сітуацыі ва ўсходніх рэгіёнах краіны. План складаецца з 15 крокаў.

Мірны план прэзідэнта Украіны адносна ўрэгулявання сітуацыі ва ўсходніх рэгіёнах Украіны

1. Гарантыі бяспекі для ўсіх удзельнікаў перамоваў.

2. Вызваленне ад крымінальнай адказнасці тых, хто склаў зброю і не зрабіў цяжкіх злачынстваў.

3. Вызваленне закладнікаў.

4. Стварэнне 10-кіламетровай буфернай зоны на расейска-ўкраінскай дзяржаўнай мяжы. Вывад незаконных узброеных фармаванняў.

5. Гарантаваны калідор для выхаду расейскіх і ўкраінскіх наймітаў.

6. Раззбраенне.

7. Стварэнне ў структуры МУС падраздзяленняў для ажыццяўлення супольнага патрулявання.

8. Вызваленне незаконна занятых адміністрацыйных будынкаў у Данецкай і Луганскай абласцях.

9. Аднаўленне дзейнасці мясцовых органаў улады.

10. Абнаўленне цэнтральнага тэле- і радыёвяшчання ў Данецкай і Луганскай абласцях.

11. Дэцэнтралізацыя ўлады (шляхам абрання выканкамаў, абарона расейскай мовы; праект зменаў у Канстытуцыю).

12. Узгадненне губернатараў да выбараў з прадстаўнікамі Данбасу (пры ўмове ўзгаднення адзінай кандыдатуры, пры рознагалоссях – рашэнне прымае прэзідэнт).

13. Датэрміновыя мясцовыя і парламенцкія выбары.

14. Праграма стварэння працоўных месцаў у рэгіёне.

15. Аднаўленне аб’ектаў прамысловасці і сацыяльнай інфраструктуры.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў