Лукашэнка расчараваўся ў лядовых палацах


Кіраўнік краіны заявіў, што дзяржава прыпыняе будаўніцтва новых спартовых і культурніцкіх аб’ектаў: «Мы сёння маем столькі аб’ектаў сацыяльнай сферы, што мы іх задзеяць не можам, а галоўнае – яны нам не даюць той аддачы, на якую мы разлічвалі».

{movie}Лукашэнка расчараваўся ў лядовых палацах|right|17063{/movie}

На думку кіраўніка краіны, цяпер больш важна ўкладаць грошы не ў сацыяльныя аб’екты, а ў прамысловасць. «Давайце цяпер спынімся з сацыяльнымі аб’ектамі і звярнем больш увагі на вытворчасць – тое, што грошы дае», – падкрэсліў ён падчас сустрэчы з працаўнікамі «Беларуськалія».

У 1994 годзе ў Беларусі былі ўсяго 4 буйныя лядовыя арэны. Пасля гучных перамог пачынаецца актыўнае будаўніцтва лядовых палацаў па ўсёй краіне. У 2010 годзе здалі ў эксплуатацыю «Менск-Арэну» – найбуйнейшую лядовую пляцоўку ва Усходняй Еўропе. Гэта каштавала бюджэту каля $ 350 млн. У сваіх выступах «галоўны хакеіст краіны» падкрэсліваў, што лядовыя палацы – гэта інвестыцыя ў здароўе нацыі. Сёння кіраўнік краіны прыйшоў да высновы, што «аддачы няма».

Падчас сустрэчы з шахцёрамі Лукашэнка таксама заявіў аб згортванні дзяржаўнай дапамогі ў будаўніцтве жытла. Льготы застануцца толькі ў шматдзетных сем’яў, а таксама – у вайскоўцаў і чыноўнікаў.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў