ДНР не верыць Парашэнку і адмаўляецца складаць зброю


Мы не будзем складаць зброю. Гэта тактычныя хітрыкі Кіева, – заявіў прадстаўнік самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі Міраслаў Рудэнка.

«Чаму мы павінны скласці зброю? Мы ўжо не верым Парашэнку, бо пасля яго заявы аб мірным урэгуляванні канфлікту пачаўся жорсткі абстрэл Славянску і Краматорску», – заявіў Міраслаў Рудэнка у размове з «Інтэрфаксам».

Ён заявіў, што «прапанова Парашэнка скласці зброю – проста тактычны хітрык». «Калі людзі купяцца на гэтыя хітрыкі – пачнецца новая зачыстка. Мы не будзем складваць зброю», – падкрэсліў Рудэнка.

Раней прэзідэнт Украіны заявіў, што ў бліжэйшы час армія ў аднабаковым парадку спыніць баявыя дзеянні ў Луганскай і Данецкай абласцях, улада ў якіх часткова захоплена баевікамі самаабвешчаных «народных рэспублік». Парашэнка лічыў, што пасля часовага перапынку у антытэрарыстычнай аперацыі на усходзе Украіны у сепаратыстаў будзе магчымасць скласці зброю або пакінуць межы Украіны.

Варта адзначыць, што прапанову Пятра Парашэнкі крытычна ўспрыняў кіраўнік добраахвотнага батальёну «Данбас» Сямён Сямёнчанка (выдуманае імя).

А учора hromadske.tv апублікавала шчырае прызнанне падпалкоўніка украінскай выведкі, які падазрае кіраўніцтва Узброеных сілаў Украіны ў здрадзе. «Нас прадаюць за капейкі», – сказаў ён, стоячы спіной да камеры.

{movie}Украінскі афіцэр: «Нас прадаюць за капейкі»|right|17038{/movie}

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў