Беларускія русалкі – на дзвюх нагах


Працягваем назіранні за русалкамі – гэтымі днямі менавіта прывабнай частцы нячыстага насельніцтва лясоў і балатоў увагі надаецца найбольш. Акурат у сярэдзіне чэрвеня русалкі выходзяць з балатоў да людзей. Як распавядаюць жыхары Любанскага раёну, каб нячыстыя не нарабілі шкоды – не папсавалі жыта і не згубілі юнакоў – варта іх задобрыць.

Беларускія русалкі апанавалі не толькі балаты – кажуць культуролагі.

Сяргей Выскварка, Любанскі цэнтр культуры:

“Беларускія русалкі былі вадзяныя, лясныя, палявыя, лугавыя. І ўсе яны – без хвастоў, ходзяць на дзвюх нагах, з доўгімі валасамі. Русалкі жывуць некаторыя ў жыце”.

{movie}”Беларускія русалкі — на дзвюх нагах”. Навіны культуры |right|17023{/movie}

Абавязковая частка Русалля, апроч вогнішча і карагодаў, – прыгатаванне яечні на вуголлі. Чаркамі служыць шкарлупіны ад яек.

Іншыя тэмы: у Магілёве запусцілі тралейбус з працамі мастака Базыля Камарова. У Ізраілі з оперы “Травіята” пачаўся оперны фестываль. Кампанія Google запусціла праект, прысвечаны вулічнаму мастацтву.

Марына Вашкевіч, belsat.eu

Стужка навінаў