Выбух газаправоду каля Палтавы – дыверсія


У Палтаўскай вобласці выбухнуў магістральны газапровад «Урэнгой-Памары-Ужгарад». Пра гэта паведаміў МУС Украіны.

Полымя паднялося на вышыню каля 200 метраў. Інфармацыі пра ахвяраў і пацярпелых не паступала. Па газапроваду, які праходзіць праз усю тэрыторыю Украіны і злучае газавыя радовішча поўначы Заходняй Сібіры з Ужгарадам, сыравіна з Расеі паступае ў Еўропу.

Паводле МНС Украіны, адбылася разгерметызацыі трубы. Мясцовыя жыхары не выключаюць, што гэта мог быць тэракт: перад узгараннем было чуваць два хлапкі. Пра тое, што выбух наўмысны, заявіў і глава МУС Арсэн Авакаў. Паводле яго, выбух мог стаць часткай плана РФ па дыскрэдытацыі Украіны як надзейнага пастаўшчыка газу, піша партал gordonua.com.

На месца здарэння выехала аператыўна-следчая група. З-за полымя і высокай тэмпературы падысці да агмяню ўзгарання пакуль немагчыма.

Аварыя на газаправодзе не паўплывае на транзіт прыроднага рэсурсу ў Еўропу і пастаўкі спажыўцам Украіны, паведамляецца на афіцыйным сайце «Укртрансгазу».

{movie}Выбух на газаправодзе, які злучае Расею і Украіну|right|17022{/movie}

Выбухі на газаправодзе адбываліся і раней. Апошні падобны выпадак зафіксаваны ў траўні на пракладзеным побач газаправодзе Багародчаны-Даліна падчас ліквідацыі ўцечкі газу з газаправоду Урэнгой-Памары-Ужгарад. Паводле абласной пракуратуры, прычынай выбуху магла быць дыверсія, а часовы прэм’ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк тады заявіў, што людзі,адказныя за тэракт, «намагаліся перапыніць транзіт». У сакавіку падобныя перасцярогі высоўваў лідар «Правага сектару» Дзмітрый Яраш. Ён пагражаў падарваць нафтаправод «Дружба», які злучае Расею ды Еўропу, каб пазбавіць Маскву крыніцы фінансавання.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў