50 баевікоў забітыя ў Данецкай вобласці


50 прарасейскіх баевікоў забітыя ды 150 атрымалі раненні ў выніку авіяўдару па пазіцыях сепаратыстаў у Краматорску і Дружкоўцы ў Данецкай вобласці. У гэтым жа раёне антытэрарэстычнымі сіламі быў знішчаны склад боепрыпасаў баявікоў.

Сярод загінулых у асноўным людзі неславянскіх нацыянальнасцяў, паведамляе Міністэрства абароны Украіны. Паветраная атака на тэрарыстаў адбылася ў суботу. З украінскага боку ніхто не пацярпеў.

Таксама за апошнія содні была арыштавана група сепаратыстаў з вялікай колькасцю зброі. Сярод іх былі грамадзяне Расеі. Пры затрыманых знаходзіліся гарматы, ракетныя сістэмы, выбуховыя рэчы і мапы. Украінскія сілавікі заблакавалі сем калонаў аўтамабіляў са зброяй і боепрыпасамі: знішчаны два БТРы, два танкі Т-64Б, два камазы з кулямётамі, сістэмы Град і баявая машына з дакументацыяй, якая пацвярджае, што транспарт належыць узброеным сілам Расеі.

Між тым, як паведамляе кіраўнік групы «Інфармацыйны супраціў» Дзмітрый Тымчук, група ўкраінскіх выведнікаў трапіла ў палон каля горада Снежнае Данецкай вобласці пасля таго, як у іх скончыліся боепрыпасы.

Цяпер праводзіцца аперацыя па закрыцці мяжы, у ходзе якой знішчаюць базы і асабісты склад сепаратыстаў. Нагадаем, 14 чэрвеня сепаратысты збілі самалёт з 49 украінскімі вайскоўцамі.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў