Сепаратысту-гранатамётчыку не далі заехаць у Баранавічы


У Харкаве на чыгуначным вакзале затрыманы адзін з кіраўнікоў групы баевікоў «Чачэна».
51-гадовага мужчыну затрымалі працаўнікі Службы бяспекі Украіны. Ён планаваў уцячы цягніком «МарыупальБаранавічы». Затрыманне адбылося на чыгуначнай станцыі «Харкаў-пасажырскі», паведамляе прэс-служба СБУ.
Баявік з пазыўным «Нерпа» у злачыннай групе выконваў функцыі гранатамётчыка. Паводле СБУ, затрыманага ўжо абвесціла ў вышук міліцыя паводле падазрэння ў здзяйсненні разбою, рабавання, незаконнага авалодання транспартным сродкам і да т.п.
Раней у Марыўпалі падчас правядзення актыўнай фазы антытэрарыстычнай аперацыі быў затрыманы «прэм’ер-міністр ДНР» Аляксандр Барадай.
АК, belsat.eu, паводле hromadske.tv
Стужка навінаў