Свята футболу пачынаецца ў Бразіліі


Лічаныя гадзіны застаюцца да пачатку адной з галоўных спартовых падзеяў году – 20-га чэмпіянату свету па футболе. У Бразіліі 32 зборныя пазмагаюцца за права звацца лепшымі на працягу бліжэйшых чатырох гадоў.

У стартавым двубоі на “арэне Карынтыянс” у Сан-Паулу каманда гаспадароў прыме зборную Харватыі. Бразільцы традыцыйна лічацца аднымі з фаварытаў турніру, а падтрымка трыбунаў на хатнім першынстве безумоўна дадасць пентакампіонам дадатковай матывацыі. Аднак і супернікі ў гаспадароў сур’ёзныя: сярод фаварытаў заўзятары ды эксперты вылучаюць такія зборныя як Гішпанія, Нямеччына, Аргентына. Традыцыйна шмат чаго чакаюць і ад камандаў Англіі, Італіі ды Галандыі.

{movie}Свята футболу пачынаецца ў Бразіліі |right|16942{/movie}

Але і ўсім вышэйадзначаным фаварытам паспяховы шлях па турнірнай сетцы не гарантаваны. Шэрага камандаў здольныя прыпаднесці сюрпрыз ды пакінуць за бортам больш імянітых канткурэнтаў.

Беларуская зборная на жаль ня здолела прабіцца ў фінальную частку чэмпіянату свету, але айчыныя заўзятары не застаюцца ў баку ад агульнага свята. Традыцыйна нашыя суайчыннікі аддаюць перавагу зборнай Расеі, еўрапейскім камандам ды бразільцам.

Менскія кавярні ўжо падрыхтаваліся да прыёму заўзятараў, якія аддаюць перавагу прагляду вялікага футболу і вялікіх і шумных кампаніях.

Падрыхтоўка да чэмпіянату праходзіла з вялікімі цяжкасцямі. Частка стадыёнаў была дабудаваныя літаральна ў апошні момант. У краіне не сціхаюць пратэсты супраць правядзення мундыялю.

Для беларускіх жа заўзятараў асноўнаю праблемай стане позні час пачатку матчаў. З-за розніцы ў часавы паясах з Бразіліяй, матчы чэмпіянату будуць пачынацца не раней за 23-ю гадзіну па беларускім часе.

Нягледзячы на позні час старту матчаў ды адсутнасць на турніры беларускай зборнай айчынныя заўзятары не застаюцца ў баку ад сусветнага футбольнага свята. Нас чакае месяц вялікага футболу: прыгожыя галы ды сэйвы брамнікаў, слёзы радасці пераможцаў і – роспач пераможаных. 31 дзень вялікага футболу і эмоцыяў, якія нікога не пакінуць абыякавымі.

Алесь Баразенка, belsat.eu

Стужка навінаў