Шагалаўскія вочы, летнія падарожжы


Запрашаем вас у “Рамантычную вандроўку”. Выстава з такою назвай адкрылася ў гарадзенскай галерэі “Крыга”. Тут экспануецца жывапіс і кераміка мастака Васіля Мартынчука. Амаль палову з прыблізна паўсотні твораў складаюць керамічныя талеркі. Усе працы аб’яднаныя тэмаю падарожжаў містычных герояў па розных сусветах, з твораў на нас пазіраюць гэткія шагалаўскія вочы на шагалаўскіх тварах.



Сам Віктар Мартынчук пра ўласны стыль разважае гэтак:
“Абстракцыянізм, кубізм, сімвалізм – гэта ўсё характэрна для маёй тэхнікі. Вось да сюррэалізму я ўжо крыху па-свойму стаўлюся, хаця яго элементы таксама ў маіх творах прысутнічаюць. А наогул я за гэтыя доўгія гады творчай працы змог выпрацаваць уласную тэхніку, вельмі добра пазнавальную, гэта я ведаю ад аматараў і шанавальнікаў выяўленчага мастацтва з усяго свету, дзе я выстаўляўся і дзе знаходзяцца мае працы”.

Выстава, паводле мастака, прысвечаная лету і падарожжам, важным для ўзнаўлення энергіі, сілаў – як фізічных, гэтак і творчых. Адкрыццё праходзіла пад гукі сярэднявечнай лютні, якімі публіку цешыў гітарыст Уладзімір Захараў. Паглядзець на цуд падарожжаў можна да канца чэрвеня.

{movie}Шагалаўскія вочы, летнія падарожжы — у Горадні адкрылася выстава Васіля Мартынчука |right|16924{/movie}

Іншыя тэмы: Па выніках выставы сучаснага беларускага мастацтва “Avant-gARTe” 10 працаў-пераможцаў паедуць у турнэ па Беларусі. У Нацыянальнай бібліятэцы адкрылася выстава да 165-годдзя з дня нараджэння “беларускага Віктора Гюго” Івана Кандрацьева. Пераможцам нацыянальнай прэміі “Cover King” стала каманда “Дэтройт”.

Адэля Дубавец, belsat.eu

Стужка навінаў