Скутар памерам з торбу


Галандскія вытворцы прыдумалі транспартны сродак, які прэтэндуе на званне самага кампактнага электрычнага сродку перамяшчэння на свеце.

Тым, каму неабходныя значна меншыя электрычныя транспартныя сродкі, напэўна, спадабаецца скутар ад галанскага вытворцы Trikelet BV. Ён прэтэндуе на званне самага кампактнага электрычнага сродку перамяшчэння на свеце. Прылада здольная складацца да памераў невялікай торбы, якую нават можна закінуць на адмысловую паліцу ў цягніку.

Праграма «Дэвайс» выходзіць штопанядзелак і штопятніцу а 19:25. Выданне можна глядзець у онлайн-трансляцыі. Праграма дасяжная таксама ў архіве каналу.

{movie}Скутар памерам з торбу |right|16880{/movie}



Агулам скутар важыць 12 кілаграмаў і разганяецца да 20 кіламетраў за гадзіну. Вытворцы запэўніваюць, што на поўным ладаванні «Трыкелет» можа праехаць амаль 70 кіламетраў. Дызайн прылады таксама дазваляе зрабіць з яго зручны вазок ці перавозіць невялікія торбы. Кошт максімальнай камплектацыі галандскага скутара – дзве тысячы долараў.

КС, belsat.eu

Стужка навінаў