Дзіяна Арбеніна даказвала менчукам, што музыка можа рабіць цуды (відэа)


Расейскі рок-гурт «Ночные снайперы» разам са сваёю лідаркаю Дзіянай Арбенінай прэзентавалі жыхарам Менску новую праграму «Unplugged».



{movie}Дзіяна Арбеніна і “Ночные снайперы” з новай праграмай «Unplugged» |right|16870{/movie}

Вечарам 6 чэрвеня аматары гурта пачулі «фірмовую» акустыку Арбенінай у новым унікальным фармаце. Яна вырашыла даказаць тое, што музыка можа ствараць цуды; што рок-н-рол да месца не толькі ў фармаце клубаў, амфітэатраў і стадыёнаў, але і ў камфартабельных канцэртных залах; што шчырасць гучання руйнуе любыя ўсталяваныя рамкі.

Адказваючы на пытанне журналістаў аб тым, як уплывае на яе і на людзей, якія яе акружаюць, сітуацыя з Украінай, Арбеніна заявіла: «У маім калектыве два ўкраінцы: мастак па святле і тэхнік. Мы з імі глыбока перажываем тое, што адбываецца, усімі сіламі стараемся не дапусціць канфрантацыі паміж украінцамі і расейцамі ў тым коле, у якім круцімся. Я ні з кім не пасварылася, і лічу, што мы не маем на гэта права, таму што не ведаем, дзе праўда. Я разумею, што мы зараз знаходзімся ў частцы вялікай, сур’ёзнай і вельмі жорсткай гульні, і я не хачу быць пешкаю. Мы займаемся музыкай. Заграем канцэрты ў Кіеве, Адэсе і Сочы. Я ведаю, што многія расейскія рокеры ва Украіну не прыязджаюць, але не ведаю, чаму. Нельга абвінавачваць просты народ у тым, чаго ён не рабіў».

Гурт «Ночные снайперы» паўстаў у 1993 годзе, за больш чым 20 гадоў дзейнасці калектыў выпусціў 11 студыйных альбомаў.

МЯ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў