2017 год наступіць на адну секунду пазней


Па дапамогу да лішняй секунды навукоўцы звернуцца ў 27-ы раз.

Дадатковая секунда патрэбная, каб ўніверсальны час не разыходзіўся з астранамічным.

Міжнародная служба вярчэння Зямлі абвесціла, што ў 2016 годзе да часу дададуць адну секунду каардынацыі. У выніку паводле ўніверсальнага каардынаванага часу (UTC) новы год наступіць на секунду пазней.

31 снежня час паводле UTC будзе ісці так:

31 снежня 2016 га, 23:59:59
31 снежня 2016 га, 23:59:60
1 студзеня 2017-га, 0:00:00

Лішняя секунда патрэбная, каб універсальны час, які вымяраецца атамнымі гадзінамі, не разыходзіўся з астранамічным. У 1930-х навукоўцы высветлілі, што Зямля не заўсёды верціцца з адной хуткасцю, пасля чаго і вырашылі ўвесці каардынацыйную секунду. Гэтая навагодняя ноч стане ўжо 27-й, калі навукоўцы звернуцца па дапамогу да дадатковай секунды.

ДД, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары