Будзем працаваць, пакуль усе ўкраінскія вайскоўцы ... не сядуць


Расея, якая падтрымлівае сепаратыстаў на Данбасе, стварыла адмысловую камісію пры Следчым камітэце РФ. Масква плануе даць прававую ацэнку антытэрарыстычнай аперацыі і дзейнасці ўкраінскіх палітыкаў і фінансавых магнатаў.

Камісія будзе займацца расследаваннем г. зв. «злачынстваў міжнароднага характару, учыненых ува Украіне», паведаміў у сераду афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэту Уладзімір Маркін.

Расейскі бок разам з сепаратыстамі настойвае на тым, што ўкраінскае войска ўжывае зброю супраць мірнага насельніцтва. Кіеў лічыць, што мірныя жыхары гінуць у зоне правядзення антытэрарыстычнай аперацыі праз віну баевікоў з Расеі.



У будынку Луганскай абласной адміністрацыі – выбух. Сепаратысты кажуць пра загінулых (відэа)

Крывавае месіва на вуліцах Луганску (жахлівае відэа)

Расейскія следчыя маюць намер даць прававую ацэнку дзеянням міністра ўнутраных спраў Украіны Арсэна Авакава і губернатара Днепрапятроўскай вобласці алігарха Ігара Каламойскага. Будзем працаваць, пакуль усе ўкраінскія вайскоўцы, якія здзейснілі злачынства супраць мірных грамадзянаў, будуць прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці», – паведаміў Маркін.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў