Беларускія танкі ўжо напагатове (відэа)


На аэрадроме «Ліпкі» пад Менскам праходзяць трэнаванні механізаванай калоны ваеннай тэхнікі.

Калона рыхтуецца да параду войскаў Менскага гарнізону ў гонар афіцыйнага Дня Незалежнасці, паведамляе Міністэрства абароны Беларусі.

{movie}На аэрадроме «Ліпкі» пад Менскам праходзяць трэнаванні механізаванай калоны ваеннай тэхнікі|right|16806{/movie}

«3 ліпеня святочны ваенны парад адкрыюць баявыя машыны часоў Вялікай Айчыннай вайны – аўтамабілі ГАЗ–АА, ГАЗ–67, легендарная БМ–13 «Кацюша», танкі Т–34, Т–44, ІС-2, ІС–3, БТ–7, самаходныя ўстаноўкі СУ–100 і ІСУ–152», – гаворыцца ў паведамленні абароннага ведамства.

У трэнавальным заездзе на аэрадроме ўдзельнічалі баявая машына пяхоты БМП–2, бронетранспарцёр БТР–80, БМ 9А82 рэактыўнай сістэмы залпавага агню «Смерч», найноўшыя аўтамабілі павышанай праходнасці, «Волаты» («Богатыри»), ЗРК С–300В.

Паводле Міністэрства абароны, «усяго ў парадзе возьмуць удзел шэсць баявых машын з яго складу – чатыры пускавыя ўстаноўкі 9А82 і дзве пускавыя ўстаноўкі 9А83».

«Трэнаванні на аэрадроме Ліпкі – толькі прамежкавая стадыя рыхтавання да параду войскаў Менскага гарнізону. Заключным яе этапам стануць начныя генеральныя рэпетыцыі ў складзе ўсяго параднага разліку. Плануецца, што ў іх возьмуць удзел і расейскія вайскоўцы на сваёй тэхніцы. Трэнаванні на скрыжаванні праспекту Пераможцаў і праспекту Машэрава каля стэлы «Менск – горад-герой» пройдуць 26 і 28 чэрвеня», – адзначаецца ў паведамленні міністэрства.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў