Музыкі з гурта «Re1ikt» прызналіся ў любові беларускаму Палессю


Выступам у менскім рок-клубе «TNT» гурт «Re1ikt» перапыніў паўзу ў сольных канцэртах, якую музыкі ўзялі, каб запісаць новыя песні.



Адзін з самых канцэртоўных беларускіх гуртоў сёлета аддаў перавагу не жывым выступам, а працы ў студыі. Матэрыялу назбіралася багата.

{movie}Музыкі з гурта «Re1ikt» прызналіся ў любові беларускаму Палессю |right|16775{/movie}

«Да новага альбому 80 адсоткаў матэрыялу ўжо гатовыя і амаль што адрэпетаваныя. Але не ўсё мы паказваем. Цяпер мы паказваем частку народных і частку аўтарскіх песень. Але ёсць яшчэ. Мы граць іх не будзем, каб людзям было цікава. Каб была нейкая інтрыга і містэрыя», – кажуць хлопцы з гурта «Re1ikt».

Шэраг новых песень якраз прагучаў на канцэрце 1 чэрвеня. Галоўная прэм’ера – уласная версія гіта ансамблю «Песняры» – «Жураўлі на Палессе ляцяць». Яна зробленая для трыб’ют-праекту «Re:Песняры» беларускіх музыкаў.

«Мы з Уладзімірам самі з Палесся, горад Светлагорск. Ва Уладзіміра нават мікрараён называецца Палессе. Яна нас вельмі закранула, зачапіла. Мы вырашылі, што зможам арганічна і гарманічна ў сваім варыянце, сваім «рэліктавым» стылі падрыхтаваць яе для слухачоў», – кажуць музыкі.

Пасля канцэрту ў Менску гурт «Re1ikt» збіраецца выступіць на некалькіх рок-фэстах у Польшчы. Пацверджаны ўдзел беларусаў у фестывалі «Музыка ўсходу» і «Ракавіска».

Іншыя тэмы: Гурт «The Toobes» выпраўляе памылкі ў новым альбоме, трэцюю з ліку кружэлку прэзентуюць у пачатку восені. У Беларусі выступілі зоркі еўрапейскага джазу: саксафаніст Пятрас Вішняўскас, выканаўца на таблах Рыціс Камічайціс і дудар Гвідас Кавэра, разам з літоўцамі беларускі гурт «ESSA» прэзентаваў новую праграму «Няміга». У Жлобіне прайшла фотасушка.

Сяргей Будкін, Адэля Дубавец, «Навіны культуры», belsat.eu

Стужка навінаў