«Рэпартаж Залеўскага»: як рыхтуюцца да вайны на Чарнігаўшчыне


https://youtu.be/bGgFrPg2cr8

Чарнігаўшчына – унікальны ў цяперашнім канфлікце рэгіён. З усходняга боку – мяжа з Расеяй, на поўдні – беларускія сябры, з якімі стагоддзямі разам гандлявалі, уладкоўвалі сем’і, супольнае жыццё. А дзе яшчэ можна праверыць сённяшнія сувязі паміж народамі, як не на базары?

«Рэпартаж Залеўскага» выходзіць на «Белсаце» раз на два тыдні па пятніцах у інфармацыйна-публіцыстычным блоку, які распачынаецца а 19:00. Паглядзець яго вы можаце ў онлайн-трансляцыі на нашай старонцы або ў закладцы «Нашыя праграмы».
{movie}«Рэпартаж Залеўскага»: як рыхтуюцца да вайны на Чарнігаўшчыне|right|16760{/movie}
Цэнтральны рынак Чарнігава сёння – гэта не толькі парадзелыя гандлёвыя шэрагі ад таго, што беларусы пабойваюцца сюды прыязджаць, але не толькі гэта ёсць паказнікам сённяшняй сітуацыі. Жоўта-блакітныя сцягі над гандлёвымі кропкамі, такім чынам бізнэсоўцы выяўляюць сваю грамадзянскую пазіцыю.

Далей здымачная група «Белсата» перамяшчалася разам з украінскімі вайскоўцамі да месца дыслакацыі ля расейскай мяжы. Пакуль ехалі, усе вёскі віталі калону ўхвальнымі жэстамі, а аўтамабілісты – сігналамі.

АК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары