Кнігу «Настальгія» Сяргея Абламейкі надрукавалі за гадзіну да прэзентацыі


Новая кніга пісьменніка і журналіста Сяргея Абламейкі называецца «Настальгія». Аўтар, які працяглы час жыве ў Празе, зазначае, што ў ёй выказаная не проста туга па радзіме.



Тужыць у сваіх аповедах, напісаных падчас бясконцых падарожжаў, аўтар «Настальгіі» па сапраўднай культурнай Беларусі.

{movie}Кнігу «Настальгія» Сяргея Абламейкі надрукавалі за гадзіну да прэзентацыі |right|16748{/movie}

«Настальгія» – гэта не толькі настальгія эмігранта, які цяпер часова ці пастаянна жыве за мяжой. Гэта і туга па Радзіме, якую хочацца мець, па той ідэальнай Беларусі, якая існуе ў тваім уяўленні ды тваіх марах, а таксама па той Беларусі, якая была і на нашых вачах імкліва сыходзіць», – зазначае сам пісьменнік.

Кнігу «Настальгія» аддрукавалі за гадзіну да пачатку імпрэзы ў выдавецтве «Галіяфы». Прэзентацыя яе прайшла ў аднайменнай кнігарні ў Менску, якая ледзьве змясціла ўсіх ахвотных. Сярод гасцей – калегі ды паплечнікі аўтара: Уладзімір Арлоў, Барыс Пятровіч, Вінцук Вячорка.



«Кніжка адмысловая. Адмысловая яна тым, што яна падарожная. Гэта падарожныя эсэ. Але эсэістыка, якая вылучаецца перадусім лірычнасцю, філасафічнасцю, нейкім такім вельмі кранальным аўтарскім сумам», – кажа выдавец Зміцер Вішнёў.

Кніга Сяргея Абламейкі ўжо выклікала неадназначнае стаўленне. Адныя кажуць, што гэта занатоўкі ды не варта было выдаваць іх асобнаю кнігаю, другія ўпэўненыя, што «Настальгію» мусіць мець на сваёй паліцы кожны беларускі інтэлектуал.

Іншыя тэмы: Пайшоў з жыцця паэт Генадзь Бураўкін. Экс-басіст «Svet Boogie Band» Ціхан Золатаў прэзентаваў у Менску сваю сольную поп-рокавую праграму. Гурт «Navi» выступіў у гомельскім бары «Кватэрнік».

Сяргей Будкін, Адэля Дубавец, «Навіны культуры», belsat.eu

Стужка навінаў