Данецк слязам не верыць


Хрупкія гадзіны цішыні ды ўяўнага спакою пасля крывавых баёў за Данецк. Сілавікі ды прадстаўнікі сепаратыстаў заключылі часовае перамір’е. Улады далі байцам апалчэння тры гадзіны на тое, каб скласці зброю.

У выніку ўчорашніх баёу войскі сепаратыстаў панеслі вялікія страты – забітыя болей за 40 баевікоў. Большую частку целаў ідэнтыфікаваць пакуль не ўдаецца – забітыя не былі грамадзянамі Украіны.

Асноўныя баі праходзілі ў раёне данецкага аэрапорту. Да пад’ездзе да яго украінскімі сілавікамі былі знішчаны 2 камазы з баевікамі. Украінскае войска знішчыла таксама блокпост на пуцілаўскім мосце ды цісне атрады сепаратыстаў углубь гораду, тыя ў сваю чаргу займаюць жылыя кварталы ды нават школы. Вучняў школ адпусцілі па дамах.

Рашучасць украінскіх уладаў і сілавікоў, падобна, унесла раздрай ў шэрагі сепаратыстаў. Усё часцей з’яўляецца інфармацыя пра канфлікты паміж прадстаўнікамі розных баявых груповак ды карныя аперацыі баевікоў, супраць былых паплечнікаў. Так ў Горлаўцы на вачах ў асабовага складу былі растраляныя кіраўнікі крымінальнай міліцыі ды крымінальнага вышуку Калінінскага райадзелу міліцыі.

У цэнтры данецку зараз вельмі мала людзей. Горад чакае новага ўдару украінскага войска ды спробы штурму будынку абласной Дзяржаўнай адміністрацыі. На вуліцах вісяць абвесткі пра тое, дзе можна хавацца ад выбухаў. Гарадскія ўлады настойліва раяць не пакідаць гаражанам сваіх кватэраў ды паведамляць аб перамяшчэннях узброенных групаў тэрарыстаў у жылых кварталах. Бо гэта можа выратаваць не адно жыццё мірных грамадзянаў.

Алесь Баразенка. Белсат. Данецк
https://youtu.be/Ymo2UFHeIpI

Глядзі таксама
Каментары