20 верасня Лукашэнка наведае вайсковы палігон пад Барысавам


Аляксандр Лукашэнка будзе ацэньваць «узровень узаемадзеяння падчас абарончага бою» беларускіх і расейскіх вайскоўцаў на 227-ым палігоне (Барысаўскі), паведамілі ў прэс-службе кіраўніка Беларусі дзяржаўнаму агенцтву belta.by.

На палігон таксама прыбудуць прадстаўнікі вышэйшага камандавання Расеі, кіраўніцтва інтэграцыйных структураў Саюзнай дзяржавы, прадстаўнікі СНД, АДКБ ды замежныя дыпламаты і назіральнікі.

На мінулым тыдні стала вядома, што Аляксандр Лукашэнка не паедзе ў Расею, каб узяць удзел у сумесным з прэзідэнтам РФ інспектаванні вучэнняў «Захад-2017».

Вайсковыя вучэнні «Захад-2017» праходзяць на тэрыторыі Расеі Беларусі з 14 па 20 верасня.

Усё, што варта ведаць пра вучэнні «Захад-2017» можна знайсці тут.

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Глядзі таксама
Каментары