У Зімбабвэ хочуць купляць прадукцыю беларускіх калоніяў і турмаў


У Беларусі знаходзіцца дэлегацыя з Зімбабвэ. Яе прадстаўнікі хочуць дамовіцца аб куплі тавараў, якія робяць беларускія зняволеныя, паведамляе прэс-служба МУС.

Міністар унутраных спраў Беларусі Іван Кубракоў і кіраўнік менскага АМАПу Дзмітрый Балаба з зімбабвійскай дэлегацыяй.
Фота: pressmvd / Telegram

На чале дэлегацыі міністар унутраных спраў і культурнай спадчыны Зімбабвэ Каземба Каземба. Ён наведаў спецпадраздзяленне «Алмаз», дзе яго сустракаў міністр унутраных спраў Беларусі Іван Кубракоў.

«Асаблівую ўвагу гасцей прыцягнула прадукцыя, якая вырабляецца прадпрыемствамі Дэпартаменту выканання пакаранняў МУС. Магчымасць яе набыцця – адна з мэт візіту дэлегацыі ў Беларусь. Іншая – навучанне ў міліцэйскіх ведамасных ВНУ зімбабвійскіх супрацоўнікаў», – адзначае прэс-служба МУС.

Улады Зімбабвэ і Беларусі актыўна будуюць сяброўства. Нярэдка гэта звязана з сумнеўнымі схемамі і скандаламі. Напрыклад, Беларусь паставіла у Зімбабвэ пажарныя машыны па цэнах, якія больш чым у два разы перавышаюць рынкавыя.

Таксама ў Зімбабвэ працуе кампанія па здабычы карысных выкапняў Zim Goldfields, якой праз фірмы-пракладкі валодаюць Сяргей Шэйман, сын даўняга паплечніка Лукашэнкі Віктара Шэймана, і бізнесовец Аляксандр Зінгман. Кампанія агрэсіўна вядзе бізнес. Мясцовыя скардзяцца, што праца Zim Goldfields нясе пагрозу іх жыццю і прыводзяць да дэградацыі прыродных рэсурсаў.

Таксама на ўчастку Zim Goldfields адбылася трагедыя, пры якой былі жыўцом пахаваныя шахцёры.

Аналітыка
Што пацягнула Лукашэнку ў Зімбабвэ? Золата, алмазы, можа, і зброя, але хіба не трактары
2023.01.30 16:13

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў