Кіраўнік КДБ расказаў пра затрыманне ўкраінскага шпіёна і беларусаў, якія яму дапамагалі


Кіраўнік Камітэту дзяржбяспекі Іван Церцель паведаміў пра затрыманне ўкраінскага шпіёна, двух завербаваных ім беларусаў і падпалкоўніка, які працаваў на СБУ, перадае ягоныя словы тэлеканал «Беларусь 1».

Кіраўнік КДБ Іван Церцель: КДБ мае інфармацыю пра падрыхтоўку тэрактаў. Крыніца: sb.by

«Затрыманыя грамадзянін Украіны, а таксама двое нашых грамадзян, якія ўступілі на шлях здрады, працавалі ў інтарэсах замежнай дзяржавы. Акрамя таго, намі затрыманы былы вайсковец, падпалкоўнік. Прозвішча зараз называць не буду, ён працаваў на службу бяспекі Украіны», – сказаў Церцель.

Па ягоных словах, іх сустрэчы праводзіліся ў Адэсе, іншых гарадах, на тэрыторыі трэціх дзяржаў.

«Грамадзянін Украіны, які быў маршрутызаваны праз Польшчу на нашу тэрыторыю ў адным з прыгранічных раёнаў, стварыў агентурную сетку, завербаваў нашых грамадзян, якія збіралі інфармацыю закрытага характару аб дзейнасці нашых Узброеных Сіл, сілавых структурах», – дадаў кіраўнік КДБ.

Таксама Церцель заявіў, што вялікая колькасць грамадзян Украіны, якія нібыта «закідваліся» на тэрыторыю Беларусі, затрыманы ў іншых рэгіёнах краіны. «Бываюць такія моманты, калі мы, разабраўшыся, у рамках жэсту добрай волі даем магчымасць гэтым грамадзянам адбыць на тэрыторыю сумежнай дзяржавы», – сказаў ён.

Па гэтаму выпадку распачаты крымінальныя справы за шпіянаж і здраду дзяржавы, вядзецца следства.

Аналітыка
«Падчас вайны шукаюць саюзнікаў, а не ствараюць праціўнікаў». Што не так з пазіцыяй Украіны наконт Беларусі
2022.10.20 08:00

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў