Краіны Захаду пашырылі і працягнулі санкцыі супраць расейскіх чыноўнікаў і бізнесоўцаў


Еўрапейскі звяз, Канада, ЗША і Вялікая Брытанія ўвялі новыя санкцыі і працягнулі ранейшыя ў дачыненні да расейскіх бізнесоўцаў і чыноўнікаў.

Санкцыі ЗША.
Фота: «РИА Новости»

Еўрапейскі звяз працягнуў санкцыі супраць Расеі да 31 студзеня 2024 года.

Канада ўвяла санкцыі супраць Івана Ахлабысціна, Мікіты Міхалкова, Філіпа Кіркорава, Цімаці, Іосіфа Прыгожына і спявачкі Валерыі. Канада таксама распаўсюдзіла санкцыі супраць Міністэрства культуры РФ, Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі, прапагандысцкага рэсурсу readovka.ru, кампаніі Міхалкова «Бесагон», МТС, «Мегафона», Tele2, «Тіньькоф-банка», Yandex Pay, «Білайна», аплатнай сістэмы. Мір», кампаній «Лахці-Плаза», «Лахці-парк», «Лахці-цэнтр». У чорным спісе і ПВК Вагнэр.

Мінфін ЗША таксама агучыў новыя санкцыі ў дачыненні да былога міністра фінансаў Аляксея Кудрына, першага намесніка кіраўніка Мінпрамгандлю Васіля Асьмакова, гендырэктара алмазаздабыўной кампаніі «Алроса» Павела Марынічава, намесніка міністра эканамічнага развіцця Аляксея Херсонцава. Таксама абмежаванні закранулі некаторыя прамысловыя прадпрыемствы і банкі.

Вялікая Брытанія зняла санкцыі з бізнесоўцы Алега Цінькова. Новыя ж санкцыі Лондану закранулі наймітаў ПВК Вагнэра, якія дзейнічаюць у Цэнтральнаафрыканскай рэспубліцы і Малі. У чорны спіс Брытаніі патрапіў Віталь Перфілеў, які лічыцца кіраўніком Вагнэр у ЦАР.

Агляд
Краіны ЕЗ увялі шэсць пакетаў санкцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі, неўзабаве будуць яшчэ два
2023.07.19 18:14

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў