У Менску пачалі зносіць будынак царквы «Новае жыццё»


У менскім мікрараёне Сухарава 20 чэрвеня пачаліся працы па зносе будынку царквы «Новае жыццё», паведамляе «Хрысціянская візія».

У Менску пачалі зносіць будынак царквы «Новае жыццё».
Фота: Хрысціянская візія/Telegram

Канфлікт уладаў і прыхаджанаў царквы «Новае жыццё» пачаўся яшчэ ў 2005 годзе. Тады менскія чыноўнікі пастанавілі выселіць царкву з будынку, пераабсталяванага ў 1992-м з былога кароўніку. Вернікі адмовіліся пакідаць царкву, збудаваную за іхныя сродкі, і нават арганізавалі пост-галадаванне. Сітуацыя прыцягнула міжнародную ўвагу.

Гарадскія чыноўнікі часова адступіліся, але затым канфлікт выбухнуў зноў. Судовыя выканаўцы дасылалі лісты, праводзілі размовы, аднак вернікі не саступалі. На месцы царквы ўлады планавалі збудаваць школу.

Hавiны
Вернікаў царквы «Новае жыццё» пакаралі вялізным штрафам за пропаведзь Евангелля на вуліцах Менску
2023.04.29 09:07

У лістападзе 2020 года вернікі «Новага жыцця» запісалі відэа, у якім асудзілі гвалт з боку сілавікоў, непраўдзівыя сведчанні ў судах і рэпрэсіі супраць грамадзянаў Беларусі за іхныя погляды.

17 лютага 2021 года, міліцыя і камунальныя службы проста выселілі царкву на вуліцу. З таго часу прыхаджане вымушаныя праводзіць набажэнствы на вуліцы, на паркінгу каля забранага будынку. Улады прызналі сходы незаконнымі, вернікаў пачалі затрымліваць і штрафаваць. Рэпрэсіям і затрыманням падвяргаўся пастар царквы Вячаслаў Ганчарэнка.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

 

Стужка навінаў