У Беларусі загінула яшчэ адна дзяўчына-падлетак. Яе шукалі тры дні


У Рэчыцкім раёне знайшлі цела 15-гадовай Вікторыі Затонец, паведамляе Таварыства выратавання на водах Гомельскай вобласці. Дзяўчынка знікла ў выходныя.

У Рэчыцкім раёне знайшлі цела 15-гадовай дзяўчыны. Яна патанула.
Фота: t.me/osvodgomel

Пошукава-выратавальны атрад «Сімуран» паведамляў, што ўначы з 17 на 18 чэрвеня Вікторыя сышла ў невядомым кірунку. Яна была ў вусці рэк Дняпро і Бярэзіна каля вёскі Берагавая Слабада.

У панядзелак 19 чэрвеня Следчы камітэт заявіў пра 10 патанулых за выходныя ў Беларусі. Згадвалася ў паведамленні і 15-гадовая дзяўчына, якая знікла ў Рэчыцкім раёне, зазначае reform.by, якая адпачывала разам з бацькамі.

«Падчас пошукавых мерапрыемстваў на беразе ракі знойдзены мабільны тэлефон падлетка. На дне ракі адшукалі плед школьніцы. На цяперашні час працаўнік МНС і ТВВОД працягваюць пошукі дзяўчынкі. Устаноўлена, што месца, дзе адпачывала школьніца з сям’ёй, не прызначанае для купання, бераг абрывісты, і ў ракі моцнае плынь», – зазначалі ў СК.

20 чэрвеня ТВВОД Гомельскай вобласці паведаміў, што каля 10:30 раніцы прыкладна за два кіламетры ад імавернага месца здарэння ў рацэ Дняпро было знойдзенае цела 15-гадовай дзяўчыны. Абставіны трагедыі высвятляе Следчы камітэт.

На 13:00 20 чэрвеня ў Гомельскай вобласці ад пачатку года патанулі 24 чалавекі, з іх двое – няпоўнагадовыя.

На мінулым тыдні ў Дзятлаўскім раёне шукалі 12-гадовую Елізавету Дзям’яненку. Праз чатыры дні пошукаў, 17 чэрвеня, дзяўчыну знайшлі мёртвай.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

 

Стужка навінаў