«Пашкоджаныя васьміпавярховік і вытворчы цэх». 5 асобаў загінулі ў Харкаве пасля ўдару расейскага войска


Расея атакавала ў Харкаве прамысловы будынак. У выніку ўдару загінулі 5 асобаў, пацярпелі 8, паведаміў кіраўнік абласной дзяржаўнай адміністрацыі Алег Сынегубаў. Пад заваламі яшчэ могуць заставацца людзі, таму нельга выключаць, што лік ахвяраў павялічыцца.

Наступствы ўдару па Харкаву. 20 сакавіка 2024 года.
Фота: Сергій Болвінов / Facebook

«Вораг абстраляў горад – пашкоджаныя васьміпавярховік і вытворчы цэх. Пажар ахапіў больш за 1000 квадратных метраў. Звычайная друкарня, цэх вытворчасці мэблі і лакафарбавай прадукцыі», – напісаў у Facebook кіраўнік следчага ўпраўлення харкаўскай паліцыі Сяргей Балвінаў.

Паводле папярэдніх звестак, удар быў нанесены ракетаю «паветра – зямля» X-59.

Ратавальнай аперацыі перашкаджаў моцны пажар. Паведамлялася, што пад заваламі можа быць 10 асобаў.

Ахвяры абстрэлу Харкава расейскімі войскамі. 20 сакавіка 2024 года.
Фота: Сергій Болвінов / Facebook

Кіраўнік абласной дзяржаўнай адміністрацыі Алег Сынегубаў у сваім Telegram-канале напісаў, што ў выніку загінулі 5 асобаў:

«Лік пацярпелых вырас да 8. 7 з іх шпіталізаваныя, адна асоба атрымала дапамогу на месцы».

Пошукавая аперацыя працягваецца, таму лік ахвяраў можа павялічыцца.

Hавiны
«Ляцелі шкло, камяні, пыл, крычалі людзі». Аповед дзяўчыны, якая перажыла бамбаванне тэатру ў Марыупалі
2024.03.16 19:09

Сцяпан Кубік belsat.eu

Стужка навінаў