Крама «Мила» спыняе прыём онлайн-замоваў. А ў Беларусь заходзіць яе канкурэнтка з Расеі


Беларуская гандлёвая сетка «Мила», што займаецца продажам касметыкі і тавараў бытавой хіміі, да 1 сакавіка не будзе прымаць замовы праз свой інтэрнэт-краму. Пра гэта яна паведаміла на сваім сайце.

Крама «Мила».
Фота: outleto.by

«Інфармуем Вас аб тым, што з тэхнічных прычынаў да 1 сакавіка 2024 года інтэрнэт-крама mila.by часова прыпыняе працу. Інфармацыя на сайце мае даведачны характар, захоўваецца магчымасць набываць электронныя падарункавыя сертыфікаты», – гаворыцца ў паведамленні.

У кастрычніку 2023 года інтэрнэт-крама mila.by ужо спыняла працу. Таксама з тэхнічных прычынаў.

Таксама з 30 кастрычніка 2023 года прыпыняла працу інтэрнэт-крама «Остров чистоты и вкуса». А з 1 снежня крама нават выдаліла ўсе асабістыя кабінеты і звесткі кліентаў «да аднаўлення карэктнай працы сайту». Апроч таго, у сеткі закрыліся некалькі фізічных крамаў у рэгіёнах. Праўда, з 27 снежня інтэрнэт-крама аднавіла прыём заказаў да дастаўкі ў Менску, а з 18 студзеня 2024 года яна паэтапна адкрывае прыём заказаў ва ўсіх абласных гарадах і Іўі.

Тым часам, як перадае Realt.by, у 2024 годзе на беларускі рынак плануе зайсці расейская сетка касметыкі і парфумерыі «Подружка», якая стане канкурэнткай беларускіх сетак. У ёй таксама прадаецца касметыка, парфумерыя, бытавая хімія, прадукты, дробязі для дому. «Подружка» плануе зайсці на беларускі рынак адразу ў некалькіх аб’ектах. А да яе прыйдзе і «ЛʼЭтуаль», якому належыць «Подружка».

Hавiны
Улады Беларусі прысабечылі былы «McDonald’s». Уласнікі спадзяюцца на Вярхоўны суд
2024.01.09 20:41

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў