Неспрыяльнае надворʼе зноў вярнулася. Сіноптыкі абʼявілі аранжавы ўзровень небяспекі.
Будзе пераменная воблачнасць, ноччу і раніцай у некаторых раёнах туман. Ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём пераважна па ўсходзе кароткачасовыя дажджы і навальніцы, месцамі моцныя ліўні. Вецер паўночна-заходні з парывамі 4-9 метраў у секунду, пры навальніцах месцамі прагназуецца шквалістае ўзмацненне ветру з парывамі да 15-20 метраў у секунду.
Тэмпература паветра ўначы да + 17 градусаў, па паўднёвым усходзе – + 18-20. Днём чакаецца + 21-27.
ДР belsat.eu