На парадзе 3 ліпеня будуць расейцы і савецкія партызаны


Газета Міністэрства абароны «Во славу Родины» паведамляе, што ў парадзе з нагоды афіцыйнага Дня Незалежнасці возьмуць удзел тры калоны расейскіх вайскоўцаў: бронеаўтамабілі «Тыгр», ракетныя комплексы «Іскандэр» і зенітныя сістэмы С-400.

«Плануецца, што расейская тэхніка прыбудзе ў Беларусь напрыканцы чэрвеня і будзе задзеяная ўжо ў генеральнай рэпетыцыі параду», – паведамляе выданне.

Упершыню ў парадзе возьмуць удзел «савецкія партызаны». Яны пройдуць праспектам Машэрава ў адпаведным экіпаванні ды са зброяй часу Другой сусветнай вайны. На чале калонны праедзе бранятэхніка тых часоў, за ёю – сучасная.

У небе можна будзе пабачыць выступ пілатажнай групы «Белая Русь», а таксама баявыя верталёты, знішчальнікі, штурмавікі ды ваенна-транспартныя самалёты.

Традыцыйна парады на 3 ліпеня маюць і «цывільны» складнік. Летась перад трыбунаю з Лукашэнкам праехаліся хакеісты, антычныя грэкі ды аматары фізкультуры.

МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары