«Данецкая народная рэспубліка» развальваецца


Фота top.oprf.ruФота top.oprf.ruГрупоўка тэрарыстаў з гораду Славянску пагражае «ўраду» «Данецкай народнай рэспублікі».

Лідар групоўкі тэрарыстаў Славянску Вячаслаў Панамароў прыгразіў, што ягонае «войска» хутка ўвойдзе ў Данецк і разбярэцца з адміністрацыяй «Данецкай народнай рэспублікі» (ДНР). Апошнюю тым часам крызіс раз’ядае знутры.

Украінскія медыі паведамляюць, што траціна «ўраду» ДНР напісала заявы аб адстаўцы, але яны баяцца заявіць пра гэта публічна. Сярод іх – «міністр энергетыкі» Аляксей Граноўскі (кіраўнік апарату Данецкай гарадской арганізацыі Партыі рэгіёнаў). Яшчэ адзін унутраны канфлікт адбываецца паміж прыхільнікамі «міністра абароны» Ігара Стралкова і так званай «горлаўскай» групоўкаю ў ДНР. Улада ў Горлаўцы пераходзіць з рук у рукі – ад адных тэрарыстаў да іншых.
{movie}Вячаслаў Панамароў пра Рыната Ахметава і ДНР|right|16538{/movie}
Генеральная пракуратура Украіны абвесціла «Данецкую народную рэспубліку» тэрарыстычнаю арганізацыяй.
2014-05-19-01(2)
АК, belsat.eu, паводле novosti.dn.ua, інфаграфіка pravda.dn.ua

Глядзі таксама
Каментары