Біг-бэн у трэндах


Каля 14 % турыстычных фотаздымкаў робяць у Лондане. Гэткія вынікі даследавання прыводзіць сэрвіс «Suggestme», працаўнікі якога прааналізавалі каля 6,3 млн здымкаў у «Instagram’е», «Facebook’у» і «Twitter’ы».

Часцей за ўсё аматары «сэлфі» для фону выбіраюць Біг Бэн, Букінгемскі палац і кола агляду «Лонданскае вока». Аднак найбольш папулярнаю славутасцю для аўтапартрэтаў аказаўся рымскі Калізей.

Другое і трэцяе месцы – за Нью-Ёркам і Амстэрдамам адпаведна. У Вялікім яблыку самы папулярны фон для здымкаў – плошча Таймз-скўэр, статуя Свабоды, а ў сталіцы Нідэрландаў – Дзяржаўны музей і Музей ван Гога. У першай дзясятцы таксама аказаліся Барселона, Парыж, Берлін, Рым, Сіднэй, Стамбул і Афіны.

Нядаўна амерыканскія псіхіятры прылічылі апантанасць здымкаў аўтапартэтаў да псіхічнага засмучэння, а фанаты «сэлфі» атрымалі назву «сэлфіцысты». Лекавання ад захворвання адмыслоўцы пакуль што не прыдумалі.

«Сэлфі» (selfie) – гэта аўтапартрэты, зробленыя з дапамогаю смартфона ці іншай падручнай пераноснай электроннай прылады.

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары