Кроў за кроў – нігерыйцы знішчылі каля 200 баевікоў «Бо-ко Харам»


Жыхары нігерыйскага штату Борна пачалі самастойна знішчаць чальцоў тэрарыстычнай арганізацыі «Бо-ко Харам». Яны фармуюць дабравольныя атрады, якія сталі з’яўляцца на фоне заяваў аб няздольнасці нігерыйскіх вайскоўцах адбіваць атакі тэрарыстаў.

У выніку нападу добраахвотнікаў каля 200 баевікоў забітыя, частку ісламістаў захапілі ў палон, а пасля арыштавалі.

Ужо год у штаце Борна і двух іншых паўночных штатах рэжым надзвычайнага становішча. Цяпер парламент абмяркоўвае, ці падаўжаць тэрмін яго дзеяння. Нягледзячы на дадатковыя ўзброеныя сілы ў рэгіёне, мірныя жыхары працягваюць пакутаваць ад тэрактаў ісламісцкай групоўкі. 9 траўня каля 30-ці асобаў загінулі ў выніку падрыву мосту недалёка ад мяжы з Камерунам.

Супрацьстаянне вайскоўцаў з баевікамі дасягнула найвышэйшай кропкі ў красавіку, калі экстрэмісты захапілі каля 300 школьніц і паабяцалі іх прадаць або выдаць замуж.

Некалькі дзён таму лідар групоўкі прапанаваў бартар школьніц на зняволеных чальцоў «Бо-ко Харам», аднак нігерыйскія ўлады адмовіліся ад абмену.

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары