Пуцін хлусіць. Войскі чакаюць загаду (ФОТА)


Дзярждэпартамент ЗША апублікаваў у “Twitter” спадарожнікавыя здымкі з расейска-ўкраінскай мяжы.

Паводле Дзярждэпу, здымкі былі зробленыя 12 траўня. На іх відаць, што расейскія войскі па-ранейшаму застаюцца недалёка ад мяжы з Украінаю, адзначае радыё “Свабода”. Пры гэтым 7 траўня прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін заявіў, быццам Расея адвяла войскі ад мяжы з Украінаю ў месцы сталых вучэнняў.

mana-1405-2

На спадарожнікавым фота, зробленым у Растоўскай вобласці 12 траўня за 75 км ад мяжы з Украінай, відаць групу расейскай бронетэхнікі. Транспартныя сродкі ёсць таксама на фотаздымку, зробленым у гэтым жа раёне 23 сакавіка. На больш раннім фота вайсковая тэхніка адсутнічае.

Здымкі, апублікаваныя Дзярждэпам ЗША, таксама паказваюць, што 9 траўня каля 20 расейскіх верталётаў былі ў раёне Белгараду, побач з украінскай мяжою. Верталёты відаць і на фотаздымку той жа пляцоўкі ад 26 сакавіка, а на фота, зробленым 22 сакавіка, іх няма.

Прадстаўнік уладаў Украіны: Расея «замаскавала» свае войскі на мяжы з Украінай у сілы ААН

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары