Небяспечная прафесія


Паводле статысткі, прафесія кіроўцы – адная з самых небяспечных у Беларусі. У ЗША зрабілі некалькі крокаў, каб палепшыць падобную сітуацыю. Праехаў у таксоўцы ў адным з самых небяспечных раёнаў Нью-Ёрку Бронксе і карэспандэнт «ПраСвету» Алесь Сіліч.

Як вылічыць злачынцу і выжыць у адным з самых крымінальных мегаполісаў свету, глядзіце ў праграме «ПраСвет» кожную пятніцу а 20:30 і ў архіве перадачы.

{movie}Як працаваць таксістам у адным з самых крымінальных мегаполісаў свету|right|16350{/movie}

Жоўтыя таксоўкі у Вялікім Яблыку вельмі папулярныя, аднак такая жаўцізна прынесла і негатыўныя вынікі. У канцы 90-ых у горадзе штогод забівалі каля 50 таксістаў. Рабаванняў і ўзброеных нападаў на кіроўцаў яшчэ больш.

Як прызнаецца таксіст Хасэ Палёнья, яго рабавалі неаднаразова: Аднойчы да шыі прыставілі нож і патрабавалі аддаць усе грошы.

10 гадоў таму тагачасны мэр гораду Рудалф Джульяні вырашыў узяць сітуацыю пад кантроль – з гарадскога бюджэту на ахову таксістаў сталі выдзяляць грошы. Пачалі з відэакамер назірання.

Гэта аблегчыла паліцыі працу. За лічаныя гадзіны праваахоўнікі маюць здымкі з месца злачынства, а твары злачынцаў хутка распаўсюджваюцца праз медыі.

Другі падарунак уладаў – бронекамізэлькі. У першую чаргу імі забяспечваюць кіроўцаў, якія працуюць у крымінагенных раёнах Бронксе і Гарлеме. І ўрэшце таксістам забаранілі падбіраць кліентаў на вуліцы, але калі таксіст робіць гэта, то мусіць давяраць уласнаму інстынкту і досведу. Часам гэты інстынкт выратоўвае яму жыццё. Таму клапаціцца пра ўласную бяспеку ў горадзе, дзе крымінальная статыстыка знізілася апошнім часам у разы, кіроўца мусіць сам.

ДР, belsat.eu

https://youtu.be/qoHU69sPkQY

Глядзі таксама
Каментары