Сталін і сцягі Расеі ў Берасцейскай крэпасці (Фотарэпартаж)


Каля 40 000 чалавек сабраў мітынг 9 траўня ў Берасцейскай крэпасці ў гонар перамогі. Большасць з удзельнікаў імпрэзы – працаўнікі берасцейскіх прадпрыемстваў, школьнікі ды студэнты, якія ідуць на мітынг паводле разнарадкі кіраўнікоў сваіх прадпрыемстваў.

Але людзі нават радыя правесці гэтак свой выходны. Адстаяўшы гадзіну на мітынгу з сябрамі ды калегамі, яны ідуць есці шашлык і ўжываць алкаголь. Радасна дзецям, якім дазваляюць палазіць па танках і гарматах. Традыцыйна выступае кіраўніцтва вобласці ды гораду, а потым ускладае кветкі да мемарыялу.

Галоўнае адрозненне сёлетняга святкавання Дня Перамогі – значнае скарачэнне колькасці георгіеўскіх стужак. У асноўным яны былі на расейцах, якія прыехалі на свята. З сабою яны прывезлі свае трыкалоры і нават сцяг Масквы. Госці з Расеі моцна адрозніваюцца ад мясцовых жыхароў – нязвыклаю ў гэтых мясцінах гаворкаю, паводзінамі ды прычэпленымі георгіеўскімі стужкамі.

Акрамя таго, мясцовыя камуністы прынеслі на мітынг партрэт Сталіна.

Алесь Ляўчук, Мілана Харытонава (фота) belsat.eu

Стужка навінаў