Тыгрыца Цімашэнкі нарадзіла ў Крыме тыгранятаў (відэа)


Белая бенгальская тыгрыца, якую Юлія Цімашэнка пяць гадоў таму перадала ў Ялцінскі заапарк, нарадзіла чацвярых тыгранятаў.

{movie}Тыгрыца Цімашэнкі нарадзіла ў Крыме тыгранятаў|right|16281{/movie}

У заапарку гавораць, што нараджэнне адразу чатырох тыгранятаў – рэдкасць, звычайна тыгрыцы нараджаюць не больш за траіх кацянятаў. Адзін з тыгранятаў – альбінос.

Белыя тыгры – рэдкая жывёліна, што ў дзікай прыродзе амаль не сустракаецца, белы колер – вынік генных мутацыяў у звычайных рудых тыграў.

МЛ, belsat.eu

https://youtu.be/S1_V0JQfAkE

Глядзі таксама
Каментары