Апошні дзень «Быхаўскага»


Апошні дзень працы Быхаўскага рынку ў Гомлі. На яго месцы пабудуюць гандлёвы комплекс “Алмі”, хаця побач ужо ёсць вялікая крама “Еўраопт”. Гамельчукі ж рыхтуюцца да большых выдаткаў на свежую гародніну, па якую сюды і прыходзяць, дый усцяж беспаспяхова звяртаюцца да ўладаў з просьбаю пакінуць базар на старым месцы.

Пенсіянеры ды інваліды з суседніх дамоў, што складаюць большасць наведнікаў рынку, заўтра сюды ўжо не прыйдуць. Абурае іх не толькі знос “Быхаўскага”, але і агульныя планы развіцця спальнага раёну, у якім як грыбы растуць супермаркеты і… казіно.

{movie}Апошні дзень «Быхаўскага»|right|16199{/movie}

НАТАЛЛЯ ГРЫЦЭНКА, НАВЕДНІЦА БЫХАЎСКАГА РЫНКУ:
“У казіно ніхто з нас не ходзіць. Насупраць царквы збудавалі, закрылі аздараўленчы цэнтр каля паліклінікі, стаіць каркас будынку ўжо пяць гадоў. Яшчэ прыкрыйце нам гэты рынак і пастаўце на нас крыж!”

Ад Быхаўскага кірмашу меліся пазбавіцца яшчэ два гады таму, аднак гарадскія ўлады толькі сёлета атрымалі праектную дакументацыю. Мясцовыя ж жыхары сабралі больш за тысячу подпісаў і неаднаразова звярталіся да чыноўнікаў. Аднак тыя ўвесь час адсылалі грамадзянаў да генплану забудовы гораду, які, відавочна, не абмяркоўваецца.

НАВЕДНІЦА БЫХАЎСКАГА РЫНКУ:
“Чыноўнікі жывуць асобна ад народу, іх не цікавіць, што трэба народу. Яны едуць, з машынаў глядзяць на гэтае ўсё – усё добра і прыгожа. Вось хай бы яны пажылі, як мы, а то ўсё ім пасуе”.

У сваю чаргу большасць гандляроў перанясуць свае месцы на іншы рынак – Давыдаўскі. Шмат для каго вялікай розніцы, дзе працаваць, няма. Чаго не скажаш пра гандляроў з мясцовай цыганскай дыяспары.

АЛЯКСАНДРА ЕЎДАКІМАВА, ПРАДАВАЧКА:
“На працу цыганоў не возьмуць, вахцёрам нідзе месца не ўзяць. Я ўсё жыццё прапрацавала дворнікам. Пайшла на пенсію, а там таксама – мільён трыста. Дзе я магу зарабіць? Што мне, можа, гандляваць наркотыкамі?”

Цыганам на Быхаўскім рынку вылучалі гэтак званыя дзяржаўныя месцы. А значыць, пераносіць на іншы базар іх не будуць. Выглядае на тое, што чарговы гандлёвы цэнтр важнейшы і за сотні подпісаў, і за праблемы нацыянальных меншасцяў.

Усевалад Шлыкаў, “Аб’ектыў”

https://youtu.be/pCyabpPN6A4

Глядзі таксама
Каментары