Заможная будучыня


Самыя эфектыўныя капіталаўкладанні – капіталаўкладанні ў будучыню. За што і каму плаціць у сферы адукацыі?

Дзе шукаць заможнай будучыні, у якой сферы лепш зарабляюць, і на якія прафесіі самыя высокія прахадныя балы ў беларускіх універсітэтах – глядзіце ў праграме “Асабісты капітал” з эканамістам Міхаілам Залескім у онлайн-трансляцыі кожны панядзелак а 20:30 ды архіве праграмы.

{movie}Асабісты капітал: Заможная будучыня|right|16173{/movie}

“Паколькі дзяржава наша бюракратычная, то аматары самых смачных кавалкаў адукацыі, якія пазней даюць доступ да дзяржаўных грошай, пройдуць фільтрацыю на далёкіх подступах да прафесіі. Дзеля яе патрэбная прафесійна-псіхалагічная гутарка, і на яе яшчэ ў сакавіку мусілі запісацца ўсе шукальнікі адпаведных ведаў. Да 30 красавіка стане зразумела, ці могуць ахвочыя стаць мытнікамі або законнікамі. Незразумела толькі, якім чынам фільтратары здольныя прадбачыць будучыню?” – задаецца пытаннем эканаміст Міхаіл Залескі.

Іншыя тэмы:

– Як эфектыўна гандляваць каваю і колькі грошай трэба, каб закласці кававы бізнес?

– Дэкрэт пасля дэкрэту – хто яго аплаціць?

– Аўтамабіль паламаўся з-за яміны на дарозе. Як спагнаць з дарожнікаў кампенсацыю?

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў