Супраць Расеі ўвядуць яшчэ больш санкцыяў


Лідары краінаў G7 пагадзіліся ў хуткім часе накласці дадатковыя жорсткія санкцыі на Расею.

Пра гэта гаворыцца ў заяве, апублікаванай на сайце Белага дому, перадае pravda.com.ua.

«Улічваючы важнасць забеспячэння паспяховага і мірнага дэмакратычнага волевыяўлення на прэзідэнцкіх выбарах ва Украіне, мы абавязаліся дзейнічаць неадкладна, каб узмацніць мэтавыя санкцыі і захады, якія прымусяць Расею заплаціць больш высокую цану за свае дзеянні», – гаворыцца ў заяве.

G7 падтрымала Кіеў, адзначыўшы, што ўкраінскія ўлады праявілі вытрымку падчас аперацыі ва ўсходніх абласцях краіны. Расея працягвае нагнятаць напругу ва Украіне заявамі ды вайсковымі вучэннямі на мяжы з Украінаю, якія выклікаюць усё большы неспакой, лічаць лідары G7.

Адзін з прадстаўнікоў Белага дому заявіў, што новыя фінансавыя абмежаванні могуць уступіць у сілу ўжо ў панядзелак.

G7 (да нядаўняга часу G8 або «Група васьмі») – група самых уплывовых і прамыслова развітых краінаў свету – ЗША, Вялікая Брытанія, Францыя, Японія, Нямеччына, Канада, Італія). У сакавіку 2014 года ў сувязі з Крымскім крызісам краіны дамовіліся прыпыніць чалецтва Расеі ў «Групе васьмі».

МЯ, belsat.eu, паводле unian.net, pravda.com.ua

Стужка навінаў