Расея распачала маштабныя вучэнні на мяжы з Украінаю (ВІДЭА)


Гэта адказ расейскага войска на антытэрарыстычную аперацыю, заяўляе Міністэрства абароны РФ.

{movie} Калона вайсковай тэхнікі ў Растоўскай вобласці (Расея)|right|16084{/movie}

Са словаў міністра абароны РФ Сяргея Шайгу, у сілавой аперацыі «супраць мірных грамадзянаў на паўднёвым усходзе Украіны дзеяць групоўка ўкраінскіх войскаў колькасцю больш за 11 тысячаў чалавек, каля 160 адзінак танкаў, больш за 230 баявых машынаў пяхоты і бронетранспарцёраў, не больш за 150 гармат і мінамётаў, вялікая колькасць авіяцыі».

«Сілы відавочна няроўныя. (…) У атрадах самаабароны на паўднёвым усходзе Украіны налічваецца крыху больш за дзве тысячы чалавек, каля 100 адзінак аўтаматычнай зброі, пераважна захопленай у раённых аддзелах міліцыі ды Службы бяспекі, а таксама некалькі дзясяткаў адзінак гладкарульнай паляўнічай зброі», – сказаў Шайгу.

Нагадаем, зранку 24 красавіка рэзка абвастрылася сітуацыя ў Славянску. Украінскае МУС і армія паведамілі пра тры знішчаныя блокпасты і пяць забітых байцах «самаабароны Славянску».

{movie}Разгромлены у Славянску блокпост|right|16083{/movie}

Украінскае выданне kyivpost.com, спасылаючыся на свае крыніцы ў сілавых структурах Украіны, паведамляе, што Міністэрства абароны Украіны пастанавіла прыпыніць антытэрарыстычную аперацыю. Паводле выдання, такім чынам ведамства адрэагавала на распачатыя ля ўсходніх межаў Украіны вучэнні.

{movie}Расейскія БТР недалёка ад Растова|right|16085{/movie}

Паводле журналістаў «Reuters», украінскія жаўнеры спынілі наступленне ў Славянску. Прарасайскія сепаратысты пачалі ўмацоўваць разгромлены блокпост.

Радыёперамовы данецкіх сепаратыстаў. Асцярожна! Ненарматыўная лексіка!

Zrzut ekranu 2014-04-24 o 16.46.07

{movie}Разгромлены у Славянску блокпост|right|16083{/movie}

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў