Смерць праз расстрэл


Ёсць рэакцыі Захаду і на падзеі ў нашай краіне. Вярхоўная прадстаўніца Еўразвязу ў замежных справах Кэтрын Эштан рашуча асудзіла расстрэл Паўла Селюна, які адбыўся паводле смяротнага прысуду. Кіраўніца еўрапейскай дыпламатыі чарговы раз заклІкала ўлады Беларусі ўвесці мараторый на кару смерцю.

{movie}Смерць праз расстрэл |right|16062{/movie}

Павал Сялюн быў растраляны да таго як ягоны зварот разгледзела Камісія ААН па правах чалавека. Гэтым самым Беларусь у чарговы раз парушыла ўзятыя на сябе міжнародныя абавязацельствы.

Кэтрын Эштан адзначыла, што ўсведамляе сур’ёзнасць злачынстваў, за якія 23 гадовы студэнт БДУ быў асуджаны. Аднак яна не лічыць, што смяротнае пакаранне можа быць калі-небудзь апраўданае. Еўрапейскі саюз выступае супраць смяротнага пакарання пры любых абставінах. Раней смяротнае пакаранне Селюна асудзіла Беларуская праваслаўная царква. Метрапаліт Філарэт напісаў маці забітага асуджанага, што прыкладае намаганні, каб смяротныя прысуды ў нашай краіне не выконваліся.

Нягледзячы на ўсе намаганні правабаронцаў і міжнародных структураў Беларусь застаецца адзінай краінай ў Еўропе дзе прыводзяць ў выкананне смяротныя прысуды. Па гэтай прычыне яна дагэтуль не можа уступіць ў Раду Еўропы.

Галоўны аргумент уладаў супраць увядзення мараторыя на смяротнае пакаранне, дадзеныя рэферэндуму 1996 года. Тады, 80 адсоткаў насельніцтва выказалася за кару смерцю, але дадзеныя сацыялагічнага даследавання мінулага году не такія адназначныя. Высветлілася, што 46,2% аказваюцца прыхільнікамі смяротнага пакарання смерцю і 44,5% – супраць яе выканання.

Смяротнае пакаранне – пакуты не толькі для асуджанага але і для ягоных блізкіх. У Беларусі да гэтага часу дзейнічае савецкае заканадаўства, паводле якога цела забітага сваякам не выдаецца, а месца пахавання не называецца.

Алег Ражкоў, Белсат

Стужка навінаў