Генеральная пракуратура вінаваціць Януковіча ў тэракце


Разам з экс-прэзідэнтам Украіны Віктарам Януковічам у крымінальным расследаванні фігуруюць экс-міністр МУС Віталь Захарчанка і экс-галава Службы бяспекі Аляксандр Якіменка.

Генеральная пракуратура Украіны вінаваціць траіх высокіх чыноўнікаў у стварэнні тэрарыстычнай арганізацыі, дзейнасць якой прывяла 20 лютага 2014 года да масавай гібелі людзей на вул. Інстытуцкая ў Кіеве. У паведамленні пракуратуры напісанае, што ў арганізацыю былі прыцягнуты вайскоўцы Службы бяспекі ды ўнутраных войскаў МУС.

Крымінальную справу распачалі паводле ч. 3 арт. 258 Крымінальнага кодэксу Украіны (тэрарыстычны акт, які стаў прычынаю гібелі людзей).

Супраць Віктара Януковіча распачалі некалькі крымінальных справаў, у тым ліку – перавышэнне службовых паўнамоцтваў і за заклікі да ліквідацыі канстытуцыйнага строю.

АК, belsat.eu, паводле unian.net

Стужка навінаў