Разам з рэйтынгам Пуціна расце і ўзровень агрэсіі ў Расеі


Наколькі небяспечна гэтая тэндэнцыя і чаго сапраўды баіцца кіраўнік РФ, распавядае ўкраінскі журналіст Яўген Клімакін.

«Нават у Маскве, дзе неадназначна ставяцца да Пуціна, больш за 50 % гатовыя ісці са зброяй на Украіну, каб навадзіць там парадак, – заўважае ўкраінскі журналіст. – Але мае сябры з расейскіх СМІ супакойваюць і кажуць, што мы ўжо гэта перажывалі падчас вайны з Грузіяй».

«Я веру ў санкцыі, пры ўмове, што яны не маюць кропкавага характару. (…) Заўважце, міністр замежных справаў Польшчы сёння сказаў, што Еўропа не кіне Украіны. Мне падаецца, што Пуцін спужаецца толькі тых санкцыяў, якія будуць у стане пахіснуць расейскую эканоміку», – мяркуе Яўген Клімакін.

На каго робіць стаўку Крэмль ува ўсходняй Украіне? Хто разваліў украінскае войска? І чаму ўкраінскія жаўнеры пераходзяць на бок сепаратыстаў?

Адказы на гэтыя пытанні знойдзеце ў відэаматэрыяле.

{movie}Разам з рэйтынгам Пуціна расце і ўзровень агрэсіі ў Расеі|right|15965{/movie}

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў