Палеглага на Майдане беларуса ўзнагародзяць ордэнам Свабоды


Гэта самая высокая дзяржаўная ўзнагарода Украіны, якую могуць уручаць замежным грамадзянам.

У лютым Вярхоўная Рада Украіны прыняла рашэнне прысвоіць званне Героя Украіны пратэстоўцам, якія загінулі на Майдане. Аднак паводле ўкраінскага заканадаўства званне Героя можа атрымаць толькі грамадзянін краіны. Найвышэйшай узнагародаю для неграмадзянаў можа быць ордэн Свабоды, які маюць ўручаць сваякам Міхаіла Жызнеўскага, забітага падчас супрацьстаяння з «Беркутам» і ўнутранымі войскамі на вул. Грушэўскага. Дзень уганаравання вызначаць пасля датэрміновых прэзідэнцкіх выбараў.

22 студзеня 25-гадовага гамельчука забілі стрэлам у сэрца. 26 студзеня тысячы кіяўлянаў, у тым ліку і ўкраінскія палітыкі, прыйшлі ў Міхайлаўскі манастыр, каб развітацца з Міхаілам.

{movie}Правы сектар абяцае адпомсціць за смерць Міхаіла Жызнеўскага |right|15962{/movie}

Героя Майдану пахавалі на могілках пад Гомлем.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў