Расея трапіла ў спіс краінаў з найбольшаю колькасцю нераскрытых забойстваў журналістаў


Лідарамі адмоўнага рэйтынгу за 2013 г. сталі такія краіны, як Ірак, Філіпіны і Самалі.

Паводле звестак міжнароднай арганізацыі «Камітэт абароны журналістаў», нашая ўсходняя суседка заняла 10 (у 2012 г. Расея была на 9 пазіцыі) пазіцыю сярод 13 краінаў з найбольш высокім у свеце «індэксам беспакаранасці» за забойствы прадстаўнікоў прэсы.

Ужо каторы год нязменным лідарам у гэтым спісе – Ірак (100 нераскрытых забойстваў). На другім месцы – Самалі (26) – і на трэцім – Філіпіны (51).



Паводле статыстыкі, 96 % забітых журналістаў – грамадзяне той краіны, дзе яны загінулі.

У 26 % выпадкаў Камітэт ускладае віну за смерць журналіста на прадстаўнікоў урадавых структураў.

Zrzut ekranu 2014-04-16 o 18.02.53

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў