ЗША пойдуць на Маскву


Адыёзны расейскі палітык Уладзімір Жырыноўскі прыйшоў у Дзяржаўную думу ў вайсковай форме, абвінаваціў ЗША ў нахабнасці, а ўкраінскія ўлады назваў хунтаю.

«Якія выбары, калі двух кандыдатаў ужо збілі (расейскі палітык меў на ўвазе прарасейскага кандыдата на прэзідэнцтва Украіны Алега Царова і славутага экс-мэра Харкава Міхаіла Добкіна. – belsat.eu). (…) Налівайчанка (кіраўнік СБУ. – belsat.eu) мусіў перадухіліць збіццё кандыдатаў. Ён сам гэта і арганізаваў. Ён амерыканскі агент», – заявіў Жырыноўскі.

{movie}Жырыноўскі пра украінскі ўрад|right|15905{/movie}

Апроч абвінавачанняў украінскіх спецслужбаў у агентурнай дзейнасці, палітык зняпраўдзіў інфармацыю пра датычнасць Расеі да сепаратысцкіх рухаў на ўсходзе Украіны. «Мы не маем на гэта права, – сказаў Жырыноўскі. – Майдан арганізавалі ЗША. (…) Каб у Еўропе запахла порахам, каб можна было пад гэту справу павялічыць бюджэт», – дадаў спікер Дзяржаўнай думы РФ.

Са словаў шоўмена расейскай палітыкі можна зразумець, што ў Амерыкі нібыта ёсць тайны план нападу на Маскву. «Расейцы зрабіліся нахабныя, – гаворыць Жырыноўскі як бы ад імя ЗША, – яны будуць з Масквы падтрымліваць расейцаў на Данбасе, ды вы што! Гэта індзейцы, мы іх зараз перастраляем усіх. А вы там у Маскве сядзіце, пакуль мы не падышлі і вас у Сакольніках не перастралялі, як курапатак. Вось яна, нахабнасць амерыканскай дзяржавы».

{movie}Жырыноўскі пра ЗША|right|15906{/movie}

Прамову Жырыноўскі рабіў у камуфляжнай форме з пагонамі палкоўніка.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў