Перспектыўныя тэхналогіі з авіяцыі могуць цалкам змяніць экстрэмальны спорт


Перспектыўныя тэхналогіі з авіяцыі могуць цалкам змяніць экстрэмальны спорт. Каманда інжынераў кампаніі “Dreamscience” прэзентавала прыладу “Thrusters”, якая дазваляе набіраць неабходную хуткасць на разнастайных “бордах”, прызначаных для катання па ўсіх паверхнях.

{movie}Thrusters|right|15840{/movie}

Як бачым, распрацоўка складаецца з чатырох электрарэактыўных рухавікоў, падлучаных да акумулятараў. Дзейны прататып пакуль праходзіць выпрабаванні, аднак снаўбардыстам ужо ўдалося разагнацца з яго дапамогаю ажно да 80 кіламетраў на гадзіну, прычым на роўнай паверхні, што актуальнае для беларускіх рэаліяў. Апошняя версія дэвайсу можа забяспечыць цягавую моц 60 кілаграмаў на 15 хвілінаў забавы.

Пра гэты цікавы гаджэт, а таксама іншыя тэхнічныя навінкі, падзеі ў свеце навукі, вартыя ўвагі камп’ютарныя гульні – усё гэта ў праграме «Белсату» «Dэвайс».



{movie}Перспектыўныя тэхналогіі з авіяцыі могуць цалкам змяніць экстрэмальны спорт |right|15841{/movie}

Праграма выходзіць штотыдзень у панядзелак і пятніцу а 19:15 у інфармацыйна-публіцыстычным блоку «Студыя «Белсат».

Кірыл Смяглікаў, belsat.eu

Стужка навінаў