Як Лукашэнка лепіць з беларусаў нацыяналістаў


Хто і як будуе беларускую нацыю? «Размова Жбанкова» з мастаком, музыкам і этнакультуролагам Тодарам Кашкурэвічам.

Паводле Тодара Кашкурэвіча, Лукашэнка абраў найбольш прадуктыўную схему: фармаванне грамадзянскага нацыяналізму – і дасягнуў у гэтым поспеху. Грамадзянскі нацыяналізм здольны аб’яднаць носьбітаў розных канфесіяў і культурных стэрэатыпаў. Таму кіраўніку Беларусі ўдалося ўтварыць з розных сацыяльных групаў пэўную еднасць. Тодар Кашкурэвіч выказаў шкадаванне, што лідары кшталту Зянона Пазняка ў свой час не зразумелі гэтай перавагі ды зрабілі стаўку на нацыяналізм этнічны. «У дэмакратычнай дзяржаве ўсе грамадзяне не могуць быць нацыянальна свядомыя. Адна версія на ўвесь народ была ў Сталіна або Гітлера», – падкрэслівае госць праграмы.

{movie}Тодар Кашкурэвіч у “Размове Жбанкова”|right|15830{/movie}

Расейскі вектар, несумнеўна, перашкаджае будаваць беларускую нацыю, гаворыць Тодар Кашкурэвіч. Аднак цалкам адмяжоўвацца ад іншых – гэта кепска, трэба трымаць баланс, заўважае ён.

Размоўца адзначае вялікі патэнцыял палітычнага і мабілізацыйнага ўплыву на маладых беларусаў з боку ўдзельнікаў асобных рок-праектаў: «…Корж або «Ляпіс Трубяцкі» могуць сабраць 10 тысячаў людзей, актыўных, заангажаваных у пэўныя эмоцыі, і ўплываць на пасіянарную частку насельніцтва».

АК, belsat.eu

Стужка навінаў