Цімашэнка ці Парашэнка: чые шанцы на перамогу большыя?


Пра даследаванні грамадскай думкі ўва Украіне – «Гарачы каментар» з украінскім сацыёлагам Юрыем Таранам.

Расея прыняла рашэнне далучыць Крым толькі пасля атрымання звестак пра настроі мясцовых жыхароў. Гэтак ад імя крымчанаў патлумачыў Уладзімір Пуцін.

Цяпер слова за… Данбасам. Дзве траціны жыхароў Данецку выступаюць за адзінства Украіны. Такія лічбы падае Інстытут сацыяльных даследаванняў і палітычнага аналізу ў Данецку. Паводле ведамства, 31 % прыхільнікаў унітарнай сістэмы мяркуюць, што рэгіёнам варта даць больш шырокія эканамічныя і падатковыя паўнамоцтвы. Адэкватна ўспрымаюць тэрмін «федэралізм» ў яго дакладным, прававым сэнсе (як шырокія эканамічныя і палітычныя паўнамоцтвы рэгіёнаў, але без права падымаць пытанне аб аддзяленні ад Украіны) 41 % апытаных.

Паводле Юрыя Тарана, ва Украіне існуюць чатыры сацыялагічныя службы, вынікам даследаванняў якіх можна давяраць. Гэта Кіеўскі міжнародны інстытут сацыялогіі, Кампанія ГФК, Цэнтр Разумкова, Цэнтр сацыяльных і маркетынгавых даследаванняў SOCIS. Што датычыць Інстытуту сацыяльных даследаванняў і палітычнага аналізу ў Данецку, суразмоўца не такі ўпэўнены ў аб’ектыўнасці.

{movie}Юры Таран у “Гарачым каментары”|right|15815{/movie}

Сацыёлаг кажа, што агучаныму медыямі рэйтынгу прэтэндэнта на прэзідэнцкую пасаду Пятра Парашэнкі, які яшчэ ў лютым складаў 26 %, можна давяраць. Высокі вынік ён тлумачыць тым, што алігарх доўгі час адсутнічаў на палітычнай арэне і таму не сапсаваў свайго іміджу. Апрача гэтага, ён са снежня рэгулярна з’яўляўся на Майдане. Ягоныя шанцы ў прэзідэнцкай гонцы Юрый Таран ацэньвае высока. А вось Юліі Цімашэнка не раіць вяртацца ў палітыку. Падрабязнасці – у відэаматэрыяле.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў